Юридический факультет
Гомельский государственный университет им. Ф. Скорины |
|||||
На шляху да агульнаеўрапейскай культуры памяці
З 10 па 18 кастрычніка 2015 г. Дортмундскі міжнародны адукацыйны цэнтр і Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр (МАЦ) імя Й.Рау ладзілі адукацыйную паездку гісторыкаў і журналістаў з Беларусі, Расіі, Украіны і Германіі ў Мінск, Кшыжову (Польшча), Дрэздэн і Берлін (Германія) “Перспектывы агульнаеўрапейскай культуры памяці”. Кожная з краін была прадстаўлена 10 удзельнікамі (5 гісторыкаў і 5 журналістаў). Сярод беларускіх гісторыкаў пашчасціла быць і дацэнту кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права Грахоцкаму Аляксандру Паўлавічу. Перад удзельнікамі паездкі стаяла задача асэнсаваць жудасныя наступствы Другой сусветнай вайны, даведацца якую грамадзкую значнасць мае сёння гістарчная памяць у розных краінах і якія ў іх існуюць традыцыі і формы культуры памяці, зразумець як гісторыкі і журналісты з Усходняй і Заходняй Еўропы могуць сумесна працаваць над праектамі па захаванні агульнаеўрапейскай культуры памяці.
Вынікі адукацыйнай паездкі былі падведзены удзельнікамі праграмы разам з экспертамі і дырэктарам Дортмундскага МАЦ Петэрам Юнгэ-Вэнтрупам, які агучыў сваю прапанову аб неабходнасці працягнуць распачатую працу па пошуку шляхоў фарміравання агульнаеўрапейскай культуры памяці і стварыць еўрапейскую асацыяцыю гісторыкаў і журналістаў, скіраваную на распаўсюджванне ідэй ўзаемапаразумення, прымірэння і агульнай памяці ў Еўропе. |
Поиск на сайтеЮРИДИЧЕСКАЯ КЛИНИКАЮридическая клиника оказывает бесплатную правовую помощь малоимущим и социально незащищенным слоям населения республики. Узнать больше... Полезные ссылки |
||||
|