Юридический факультет
Гомельский государственный университет им. Ф. Скорины |
|||||
Юрыдычны факультэт
Кантакты Адрас: Рэспубліка Беларусь, г.Гомель, вул. Кірава, д.119 Тэлефон: +375-232-51-03-26
ЭСМАНТОВІЧ Ірына Ігараўна Тэлефон: +375-232-51-03-26 Гістарычная даведка • Спецыяльнасць «Правазнаўства» адкрыта 01.09.1991 г. • 01.09.1993 г. – на гісторыка-юрыдычным факультэце адкрыта кафедра правазнаўства • 01.09.1995 г. – адкрыта кафедра тэорыі і гісторыі дзяржавы і права • 30.06.1996 г. – адбыўся першы выпуск студэнтаў спецыяльнасці “Правазнаўства” гісторыка-юрыдычнага факультэта • 01.07.1998 г. – на базе гісторыка-юрыдычнага факультэта адкрыты юрыдычны факультэт • 15.02.1999 г. – на базе кафедры правазнаўства вылучана кафедра грамадзянска-прававых дысцыплін • 31.05.1999 г. – рашэннем Дзяржаўнай Вышэйшай Атэстацыйнай Камісіі ў ГДУ імя Ф. Скарыны адкрыта аспірантура па 7 правазнаўчых спецыяльнасцях
Факультэт заключыў пагадненні аб узаемадзеянні з заказчыкамі кадраў, мае заяўкі на падрыхтоўку спецыялістаў ад Галоўнага ўпраўлення юстыцыі і Упраўлення ўнутраных спраў Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта, Пракуратуры Гомельскай вобласці. Факультэт цесна супрацоўнічае з рэгіянальнымі органамі Следчага камітэта, Гомельскай абласной калегіяй адвакатаў, Гомельскай абласной натарыяльнай палатай, прадпрыемствамі і арганізацыямі горада і вобласці. На факультэце створаны ўмовы для развіцця рознабаковых здольнасцей студэнтаў: • Для разумнікаў і разумніц • Для творчых асоб • Конкурс вучэбных судоў “Прававы турнір” • Конкурс прамоўніцкага майстэрства “Цыцэроній” • СВНЛ “Юрыдычная клініка” • Адукацыйная клініка “Жывое права” • Дэбат-клуб • Турнір “Што? Дзе? Калі?” • Гурток крыміналістыкі • Прадметныя алімпіяды, навуковыя канферэнцыі • “А ну, першакурснік” • “А ну, старшакурснік” • “Містар універсітэта” • “Міс універсітэта” • КВЗ “Дацэнты-студэнты” • Спартакіяды • Караоке і інш. Нашы дасягненні: • Каманда студэнтаў «Lynces Justae» перамагла ў Беларускай студэнцкай алімпіядзе (3 месца сярод УВА Рэспублікі Беларусь, першае месца сярод рэгіянальных УВА); • 5 студэнтаў факультэта атрымалі заахвочванне Спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы адоранай і таленавітай моладзі, уключаны ў рэестр таленавітай моладзі; • 1 месца ў конкурсе “А ну, першакурснік” i «А ну, старшакурснiк»; • 6 студэнцкіх работ атрымалі дыпломы за перамогу на Рэспубліканскім конкурсе студэнцкіх навуковых работ, 2 работы – на міжнародных конкурсах • 4 магістранты прайшлі стажыроўку ў Швецыі (Інстытут правоў чалавека Рауля Валенберга); • Выпускнік факультэта запрошана на баль выпускнікоў у Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Кафедры Кафедра крымінальнага права і працэсу Кафедра тэорыі і гісторыі дзяржавы і права Кафедра грамадзянска-прававых дысцыплін Кафедра паліталогіі і сацыялогіі Спецыялізацыі • 1-24 01 02 09 Адвакатура і натарыят • 1-24 01 02 01 Арганізацыя і дзейнасць дзяржаўных органаў • 1-24 01 02 03 Крымінальна-пракурорска-следчая дзейнасць • 1-24 01 02 04 Падатковае і банкаўскае права • 1-24 01 02 07 Прававое забеспячэнне бізнесу Навуковыя кірункі • Прававое забеспячэнне ўстойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь • Праблемы легітымнасці дзяржаўнай улады • Супрацьдзеянне гандлю людзьмі • Удасканаленне гаспадарчага заканадаўства ва ўмовах пераходу да рынкавай эканомікі • Правы чалавека як фактар устойлівага развіцця • Міжнародна-прававое рэгуляванне міграцыі і нацыянальныя інтарэсы Рэспублікі Беларусь у кантэксце ўстойлівага развіцця. Абітурыенту 5 прычын, па якіх неабходна атрымаць адукацыю па спецыяльнасці “Правазнаўства”: • магчымасць абараняць уласныя правы і законныя інтарэсы на прафесійным узроўні; • магчымасць мець прэстыжную работу і паспяховую кар’еру ў дзяржаўных органах ці паспяхова весці ўласны бізнес; • фарміраванне прававой граматнасці і прававой культуры; • запатрабаванасць і прэстыжнасць у грамадстве; • шырокія магчымасці для працаўладкавання. |
Поиск на сайтеЮРИДИЧЕСКАЯ КЛИНИКАЮридическая клиника оказывает бесплатную правовую помощь малоимущим и социально незащищенным слоям населения республики. Узнать больше... Полезные ссылки |
||||
|