21 ЛЮТАГА - ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы.

Міжнародны дзень роднай мовы — адмысловы дзень, абвешчаны на 30-й сесіі ЮНЕСКА. Ён штогод адзначаецца з 2000 года.

Дзень святкавання — 21 лютага быў абраны таму, што ў гэты дзень у 1952 загінулі пяць студэнтаў, якія змагаліся за наданне мове бангла статуса дзяржаўнай у тагачасным Пакістане, усходняя частка якога пазней стала незалежнай дзяржавай Бангладэш.


Мова як бальзам гаючы.

Мова — калыханка мацi.

Мова нас заўсёды вучыць

Помнiць аб бацькоўскай хаце!


Валянцiна Сенiна,
ст. выкладчык кафедры
паліталогіі і сацыялогіі