Юрыдычны факультэт

Опубликовано 26.09.2017 18:00
Просмотров: 7699

Кантакты


Адрас: Рэспубліка Беларусь, г.Гомель, вул. Кірава, д.119 

Тэлефон: +375-232-51-03-26 
E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Сайт факультэта: law.gsu.by


Дэкан:

ЭСМАНТОВІЧ Ірына Ігараўна
кандыдат гістарычных навук,
дацэнт

Тэлефон: +375-232-51-03-26 
E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.


Гістарычная даведка


• Спецыяльнасць «Правазнаўства» адкрыта 01.09.1991 г. 

• 01.09.1993 г. – на гісторыка-юрыдычным факультэце адкрыта кафедра правазнаўства

• 01.09.1995 г. – адкрыта кафедра тэорыі і гісторыі дзяржавы і права

• 30.06.1996 г. – адбыўся першы выпуск студэнтаў спецыяльнасці “Правазнаўства” гісторыка-юрыдычнага факультэта

• 01.07.1998 г. – на базе гісторыка-юрыдычнага факультэта адкрыты юрыдычны факультэт

• 15.02.1999 г. – на базе кафедры правазнаўства вылучана кафедра грамадзянска-прававых дысцыплін

• 31.05.1999 г. – рашэннем Дзяржаўнай Вышэйшай Атэстацыйнай Камісіі ў ГДУ імя Ф. Скарыны адкрыта аспірантура па 7 правазнаўчых спецыяльнасцях


Факультэт сёння


Факультэт заключыў пагадненні аб узаемадзеянні з заказчыкамі кадраў, мае заяўкі на падрыхтоўку спецыялістаў ад Галоўнага ўпраўлення юстыцыі і Упраўлення ўнутраных спраў Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта, Пракуратуры Гомельскай вобласці. Факультэт цесна супрацоўнічае з рэгіянальнымі органамі Следчага камітэта, Гомельскай абласной калегіяй адвакатаў, Гомельскай абласной натарыяльнай палатай, прадпрыемствамі і арганізацыямі горада і вобласці.

На факультэце створаны ўмовы для развіцця рознабаковых здольнасцей студэнтаў:

• Для разумнікаў і разумніц

• Для творчых асоб

• Конкурс вучэбных судоў “Прававы турнір”

• Конкурс прамоўніцкага майстэрства “Цыцэроній”

• СВНЛ “Юрыдычная клініка”

• Адукацыйная клініка “Жывое права”

• Дэбат-клуб

• Турнір “Што? Дзе? Калі?”

• Гурток крыміналістыкі

• Прадметныя алімпіяды, навуковыя канферэнцыі

• “А ну, першакурснік”

• “А ну, старшакурснік”

• “Містар універсітэта”

• “Міс універсітэта”

• КВЗ “Дацэнты-студэнты”

• Спартакіяды

• Караоке і інш.


Нашы дасягненні:

• Каманда студэнтаў «Lynces Justae» перамагла ў Беларускай студэнцкай алімпіядзе (3 месца сярод УВА Рэспублікі Беларусь, першае месца сярод рэгіянальных УВА);

• 5 студэнтаў факультэта атрымалі заахвочванне Спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы адоранай і таленавітай моладзі, уключаны ў рэестр таленавітай моладзі;

• 1 месца ў конкурсе “А ну, першакурснік” i «А ну, старшакурснiк»;

• 6 студэнцкіх работ атрымалі дыпломы за перамогу на Рэспубліканскім конкурсе студэнцкіх навуковых работ, 2 работы – на міжнародных конкурсах

• 4 магістранты прайшлі стажыроўку ў Швецыі (Інстытут правоў чалавека Рауля Валенберга);

• Выпускнік факультэта запрошана на баль выпускнікоў у Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Спецыяльнасці 1-24 01 02 Правазнаўства


Кафедры


Кафедра крымінальнага права і працэсу

Кафедра тэорыі і гісторыі дзяржавы і права

Кафедра грамадзянска-прававых дысцыплін

Кафедра паліталогіі і сацыялогіі


Спецыялізацыі


• 1-24 01 02 09 Адвакатура і натарыят

• 1-24 01 02 01 Арганізацыя і дзейнасць дзяржаўных органаў

• 1-24 01 02 03 Крымінальна-пракурорска-следчая дзейнасць

• 1-24 01 02 04 Падатковае і банкаўскае права

• 1-24 01 02 07 Прававое забеспячэнне бізнесу


Навуковыя кірункі


• Прававое забеспячэнне ўстойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь 

• Праблемы легітымнасці дзяржаўнай улады

• Супрацьдзеянне гандлю людзьмі

• Удасканаленне гаспадарчага заканадаўства ва ўмовах пераходу да рынкавай эканомікі

• Правы чалавека як фактар устойлівага развіцця

• Міжнародна-прававое рэгуляванне міграцыі і нацыянальныя інтарэсы Рэспублікі Беларусь у кантэксце ўстойлівага развіцця.


Абітурыенту


5 прычын, па якіх неабходна атрымаць адукацыю па спецыяльнасці “Правазнаўства”:

• магчымасць абараняць уласныя правы і законныя інтарэсы на прафесійным узроўні;

• магчымасць мець прэстыжную работу і паспяховую кар’еру ў дзяржаўных органах ці паспяхова весці ўласны бізнес;

• фарміраванне прававой граматнасці і прававой культуры;

• запатрабаванасць і прэстыжнасць у грамадстве;

• шырокія магчымасці для працаўладкавання.